Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Метадычнае аб'яднанне выхавальнікаў дашкольнай адукацыі "Арганізацыя адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі з рускай мовай навучання"

Дата: 21 февраля 2019 в 12:38, Обновлено 30 января 2021 в 19:38
430 просмотров

20 лютага 2019 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-сад № 92 г. Гродна" адбылося метадычнае аб'яднанне па тэме: “Арганізацыя адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі з рускай мовай навучання”.

 Фота >>>

ПРАГРАМА

Арганізацыйны блок

08.30 – 09.00. Рэгістрацыя ўдзельнікаў.

09.00 – 09.10. Візітная картка дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-сад   № 92 г. Гродна".

Марычава Іна Сяргееўна,

загадчык ДУА “Яслі-сад 92 г. Гродна”

Вучэбна-метадычны блок

09.10-09.15. Адкрыццё метадычнага аб'яднання. Вызначэнне праблемы (выступленне).

Пусева Наталля Вячаславаўна,

метадыст ГУ “Вучэбна-метадычны кабінет

Кастрычніцкага раёна г. Гродна”

Касых Іна Канстанцінаўна,

 кіраўнік метадычнага аб'яднання,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

ДУА “Яслі-сад 109 г. Гродна”

09.15-09.30.Хто жыве ў нашай групе?. Мастацкая дзейнасць. Інсцэніроўка вершаў А.Барто “Цацкі”. Другая малодшая група.

Аруцюнава Вікторыя Віктараўна,

   выхавальнік дашкольнай адукацыі

другой кваліфікацыйнай катэгорыі

09.35-09.55. “Бульбашык і яго сябры”. Спецыяльна арганізаваная дзейнасць (занятак) па адукацыйнай вобласці “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін”. Сярэдняя група.

Лявонава Людміла Казіміраўна,

 выхавальнік дашкольнай адукацыі

другой кваліфікацыйнай катэгорыі

10.00-10.30. “Мой любімы горад Гродна”. Комплексны занятак па адукацыйных абласцях “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін”, “Дзіця і грамадства”. Старэйшая група.

Коўш Ірына Іосіфаўна,

выхавальнік дашкольнай адукацыі

першай кваліфікацыйнай катэгорыі

10.35-10.45. Далучэнне дашкольнікаў да багацця беларускай мовы        (з вопыту работы).

Краснавіцкая Святлана Сяргееўна,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

ДУА “Яслі-сад 92 г. Гродна”

Практычны блок

10.45-11.05. Самааналіз правядзення мерапрыемтсваў. Абмеркаванне.

11.05-11.35. Інтэрактыўная гульня “Каб гучала родная мова…”.

Краснавіцкая Святлана Сяргееўна,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

ДУА “Яслі-сад 92 г. Гродна”

11.35-11.40. Падвядзенне вынікаў, выпрацоўка і прыманне   рэкамендацый метадычнага аб'яднання.

Касых Іна Канстанцінаўна,

 кіраўнік метадычнага аб'яднання,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

ДУА “Яслі-сад 109 г. Гродна”

Рэфлексія

11.40-11.50. “Сінквейн па-беларуску”.

Краснавіцкая Святлана Сяргееўна,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

ДУА “Яслі-сад 92 г. Гродна”

Літаратура

  1. Учебная программа дошкольного образования / Министерство образования Республики Беларусь. – Минск : Нац. ин-т образованя, 2012. – 416 c.
  2. Дубініна, Д.М.  Выхаванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту цікавасці да беларускай мастацкай літаратуры і фальклору: дапаможнік для педагогаў устаноў дашк. адукацыі / Д.М. Дубініна. — Мінск : Новое знание, 2016. — 208 с. 
  3. Старжынская, Н.С. Беларуская мова ў дзіцячым садзе / Н.С. Старжынская. – Мінск, 1995.
  4. Старжынская, Н.С. Вучымся размаўляць правільна / Н.С. Старжынская. – Мінск, 2013.
  5. Старжынская, Н.С. Заняткі  па развіцці маўлення і маўленчых зносін у дзіцячым садзе : дапам.для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашк. алукацыі, з беларус. мовай навучання /  Н.С. Старжынская, Д.М. Дубініна. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2008.
  6. Старжынская, Н.С. Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў ад 4 да 7 гадоў: вучэб.-метад. дапам. для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі з рус. мовай навучання / Н.С. Старжынская, Д.М. Дубініна. – Мінск: Аверсэв, 2017. – 183 с.
  7. Старжынская, Н.С. Развіццё беларускамоўных зносіндашкольнікаў: Дапам. Для педагогаў дашк. устаноў / Н.С. Старжынская, Д.М. Дубініна. – Мн: НМЦэнр, 2001. – 144 с.
  8. Старжынская, Н.С. Сябруем і гуляем разам / Н.С. Старжынская. – Мінск, 2001.
  9. Старжынская, Н.С. Тэорыя і методыка развіцця беларускага маўлення ў дашкольніаў / Н.С. Старжынская. – Мінск, 2000.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.