“Піліпка і яго сябры”
Гродзенская абласная філармонія запрасіла дзяцей і дарослых “Сонечнага гарадка” на беларускамоўны інтэрактыўны канцэрт “Піліпка і яго сябры”.
Усё дзеянне было насычана музыкай і песнямі ў жывым выкананні, гульнямі, загадкамі, танцамі. І ўвесь час гледачы з’яўляліся актыўнымі ўдзельнікамі. Нацыянальнага каларыту дабавілі касцюмы акцёраў і музычныя інструменты. Асобнай увагі заслугоўвае музыка. Па-беларуску загучалі многія сучасныя кампазіцыі, да прыкладу, добра вядомая ў выкананні Ксеніі Сітнік “Мы вместе”. Для малечы былі і танцавальныя майстар-класы. Пад кіраўніцтвам акцёраў дзеці развучылі беларускі танец “Бульбачка”, а пасля гулялі і адначасова вучыліся саджаць гэтую гародніну.
Прадстаўленная праграма – інтэрактыў ад першай да апоўшняй хвіліны. Таму яна вельмі спадабалася дзецям.